Летопись Великой Победы

Сердцем и памятью

На территории нашей Республики находится более 40 тысяч мест памяти времён Великой Отечественной войны, однако мало кто знает их историю, а тем более не может даже представить, что пришлось пережить нашим предкам.

Этим проектом мы хотим дать людям возможность узнать историю этих мест и окунуться в воспоминания солдат и свидетелей-участников войны.

Тип: Братская могила
Область: Брестская
Район: Малоритский
Населенный пункт: г. Малорита
Местоположение: 51.784269,24.052636
Поделиться:
Братская могила советских воинов и партизан, расположенная в г. Малорита, Малоритский район, Брестская область

Братская могила в г. Малорита, по ул. Советская, развилка дорог Олтуш – Збураж. Захоронение произведено в августе 1944 года. На могиле установлена монументальная скульптура воина, партизана и скорбящей матери. Изготовлена в 1972 году.

Великая Отечественная война принесла много бед жителям Малоритчины, значительная часть населения погибла в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками. С 22 до 26 июня 1941 года Малориту героически защищали части 75-й стрелковой дивизии под командованием генерал-майора С. И. Недвигина, но остановить врага не смогли. Поселок был оккупирован немецко-фашистскими войсками с июня 1941 года по июль 1944 года.

На юго-западной окраине нашего города, в самом конце улицы Советской в сквере находится братская могила Советских воинов и партизан. Здесь похоронены воины 75-й дивизии 4-й армии и партизаны бригады им. В.И.Ленина (всего 151 человек), погибшие в оборонительных боях 1941 года и боях за освобождение Малориты и района от немецко-фашистских захватчиков в 1944 году.

Первоначально братская могила находилась в городе на перекрёстке улиц Советской и Ленина, затем останки воинов были перезахоронены в сквере. В 1972 г. на братской могиле установлен памятник (скульптор Д.Фишер, архитектор В.Очаковский). Он изготовлен из бетона, высота скульптурной группы 3 м, постамента 4,4 м. Скульптурную композицию на вертикальном восьмигранном постаменте образуют фигуры воина, партизана и скорбящей матери с оружием в руках, создающие обобщённый образ защитников Родины.   К постаменту примыкает невысокая трапециевидная стела с именами (известными) похороненных воинов и партизан. 

Памятник увековечивает также память 68 жителей Малориты, погибших на фронтах Великой Отечественной войны.

Традицией нашего города стало проводить каждый год 9 мая у этого памятника митинг - реквием. Многие жители нашего города и района присутствуют на нем, чтобы почтить память погибших воинов и ветеранов за освобождение Родины от фашистских захватчиков.   

Пры краязнаўчым музеі «Спадчына» раённай гімназіі існуе пошукавая група. У час выканання чарговага задання юныя следапыты на помніку, што знаходзіцца ў скверы ў канцы Савецкай на скрыжаванні дарог на Олтуш і Збураж, прачыталі, што тут пахаваны Георгій Саджая. Члены пошукавай групы зацікавіліся, як на Маларытчыну трапіў грузін, чаму ён тут менавіта пахаваны? Праз некаторы час яны здолелі высветліць наступнае.

Георгій Саджая нарадзіўся ў 1918 г. у в. Абуджы Цалянджыкскага раёна Грузінскай ССР… У час аднаго з баёў Георгій Платонавіч трапіў у палон, а пазней аказаўся ў Крушчынскім канцлагеры, арганізаваным фашыстамі на польскай зямлі. Немцы планавалі стварыць «грузінскі легіён» са здраднікаў. Неўзабаве Георгій разам з іншымі вязнямі стварыў у лагеры падпольны штаб, а праз Юзефа Кацілы, жыхара мясцовай вёскі Жэлінец, была наладжана сувязь з польскімі партызанамі.

Гітлераўцы даведаліся пра намер палонных раздабыць зброю і, падняўшы мяцеж, выбрацца на волю. Дзеля засцярогі немцы вырашылі пакараць некалькі найбольш непакорлівых. Пачаліся частыя допыты. Гітлераўцы сталі ўчыняць невыносныя здзекі. Нельга было губляць больш ні хвіліны. Георгій і яго сябры сталі арганізоўваць групавы ўцёк.

Цёмнай дажджлівай ноччу 4 чэрвеня 1943 г. Георгій Саджая і Мітрафан Шэлія з некалькімі таварышамі, узброіўшыся самаробнымі нажамі, паўзком дабраліся да калючага дроту агароджы. Вартаўнік з аўтаматам на грудзях паволі набліжаўся, бесклапотна пасвістваючы сабе пад нос… У выніку ўдала спланаванай аперацыі каля 50 вязняў схаваліся ў лесе да таго часу, калі фашысты паднялі трывогу і закрылі лаз.

Як родных братоў прынялі польскія партызаны воінаў-грузінаў. Хутка Георгій Саджая быў назначаны камандзірам партызанскага ўзвода.

Узвод Саджая ў складзе партызанскага атрада правёў многа баявых аперацый. Таксама была здзейснена не адна дыверсія на камунікацыях ворага на польскіх дарогах. Неяк партызаны, звязаўшы невялікія плыты, ноччу пераплылі паўнаводны Буг і апынуліся на тэрыторыі СССР. Раніцай 1 лістапада 1943 г. Георгій Саджая, Мітрафан Шэлія і іх баявыя сябры злучыліся з партызанскім атрадам імя Леніна, які дзейнічаў у ваколіцах Брэста.

Аднойчы разведчыкі паведамілі камандзіру атрада, што паблізу вёскі Яблычнае эсэсаўцы вядуць калону савецкіх салдат. Узводу Георгія Саджая было даручана вызваліць палонных. Георгій са сваімі байцамі зрабілі засаду ў лесе. Вось з-за дрэў паказаўся канвой. За імі рухаліся стомленыя, змучаныя палонныя. Многія з іх былі паранены. Партызаны, падпусціўшы калону бліжэй, выстралілі з аўтаматаў па фашыстах. У выніку ўпартай барацьбы было вызвалена 250 палонных савецкіх воінаў. Неўзабаве стала вядома, што немцы рыхтуюцца выбіць партызан з вёскі Нікольская і ўзнавіць разбураны мост на ўскрайку вёскі. Георгія Саджая і Мітрафан Шэлія накіраваліся туды, каб на месцы дэталёва вывучыць абставіны.

Устрывожаныя дзеяннямі партызан, 25 сакавіка 1944 года немцы сцягнулі да вёскі значныя сілы. У поўдзень яны адкрылі агонь з гармат. Завязаўся бой. У час адной з контратак партызана Георгія, які падняў узвод у атаку, смяротна скасіла фашысцкая куля.

Партызанам не ўдалося выбіць немцаў. Яны адышлі ў лес. Ноччу Мітрафан Шэлія з капітанам Серафісавым прабраліся ў в. Нікольская. Яны даведаліся, што мясцовыя жыхары употай ад акупантаў пахавалі адважнага камандзіра ўзвода.

Пазней, калі адгрымелі баі і наша зямля была вызвалена ад акупантаў, астанкі героя-партызана Георгія Платонавіча Саджая перазахавалі ў брацкай магіле, якая знаходзіцца ў скверы ў канцы вул. Савецкай г. Маларыта на скрыжаванні дарог на Олтуш і Збураж.

загрузка карты...